Мінадукацыі заклікае бацькоў уважліва сачыць за дзецьмі на канікулах

Падзеі

Мінадукацыі заклікае бацькоў у час школьных канікул уважліва сачыць за дзецьмі, у якіх гэтымі днямі з’яўляецца больш свабоднага часу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.
Школы ў час канікулаў праводзяць для дзяцей шмат разнапланавых мерапрыемстваў: фізкультурна-аздараўленчых, патрыятычных, пазнавальных. «Бацькоў, якія жадаюць, каб дзеці на канікулах праводзілі час не ў школе, мы заклікаем не ўхіляцца ад арганізацыі іх адпачынку і сачыць, каб яны не апынуліся на вуліцы без нагляду», — падкрэсліла Людміла Высоцкая.
Максімальную занятасць педагогі імкнуцца забяспечыць школьнікам, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, а таксама з тымі, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. На канікулах такія дзеці могуць наведваць спартыўныя секцыі, аб’яднанні па інтарэсах, бібліятэкі, спартзалы, басейны, шырока прыцягваюцца да арганізацыі і правядзення ўсіх выхаваўчых мерапрыемстваў.
Спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы адсочваюць сітуацыю ў праблемных сем’ях. І акрамя выхаваўча-прафілактычнай работы з дзецьмі праводзяць мерапрыемствы і з бацькамі — спецыяльныя трэнінгі, індывідуальныя і групавыя кансультацыі.
Як паведамлялася, 28 кастрычніка ў Свіслачы ў раёне вуліцы Даўмана ў Мінску ледзь не патануў дзевяцігадовы хлопчык. Да прыбыцця ратавальнікаў і хуткай дапамогі дзіця выцягнуў з вады выпадковы прахожы — 16-гадовы першакурснік каледжа. Выратаваны быў перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі без дыхання і сэрцабіцця. Медыкі змаглі запусціць сэрца дзіцяці. Цяпер яно знаходзіцца ў 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы, яго стан стабільны, цяжкі.
Міліцыя праводзіць праверку па факце здарэння. Апытаны сведкі і відавочцы. Міліцыянеры наведвалі месца жыхарства бацькоў хлопчыка. Сям’я непаўналетняга знаходзіцца на кантролі ва ўстанове адукацыі.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *