Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці зрабіць візіт у Венесуэлу

Улада

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гатовы зрабіць візіт у Венесуэлу, каб надаць імпульс развіццю двухбаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час перагавораў з Прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам у пашыраным складзе.

«У нас створаны тры сумесныя камісіі. Яны не збіраліся некалькі гадоў для таго, каб вырашаць праблемы. Мы з Прэзідэнтам дамовіліся, што ў лістападзе ў Мінску збяром сумесную беларуска-венесуэльскую камісію. Я падключуся да вырашэння гэтых праблем, і мы намецім у лістападзе канкрэтны план дзеянняў па вырашэнні пытанняў, якія ўзніклі ў нашых адносінах. Я гатовы прыляцець у Венесуэлу, мы з Прэзідэнтам яшчэ раз разгледзім гэты план і зацвердзім яго», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пры распрацоўцы такога плана ні ў якім разе нельга спыняць работу па іншых напрамках.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *