Калі густая кроў

Да ведама грамадзян

Высокія паказчыкі глейкасці крыві спачатку выяўляюцца слабасцю памяці, дрымотнасцю, апатыяй. Гэтыя сігналы вельмі небяспечныя. Калі не звяртаць увагу на праблему, то можна атрымаць сасудзістую паталогію, інфаркт, інсульт ці тромбаэмбалію.

Існуюць прадукты, якія разрэджваюць кроў. Іх ужыванне карысна і для прафілактыкі хваробаў.

Ягады, садавіна (інжыр, цытрусавыя, гранат, вінаград, журавіны, чарніцы, абрыкосы, брусніцы, слівы, вішня);

агародніна (буракі, часнок, памідоры, цыбуля, капуста);

з крупаў — аўсянка;

кісла-малочныя прадукты, яйкі;

спецыі і прыправы (яблычны воцат, імбір, папрыка, карыца, куркума, арэгана, мята);

семкі сланечніка, прарошчаная пшаніца;

мёд (у абмежаванай колькасці, лепш у спалучэнні з лімонам);

алей халоднага адціскання (аліўкавы, ільняны);

морапрадукты, багатыя амега-3 (скумбрыя, селядзец, малюскі, крэветкі, марская капуста);

зялёны чай, напоі з цыкорыю;

шакалад, какава.

Ёсць міф, што чырвонае віно карыснае для крыві. Сапраўды, гэты алкагольны напой разрэджвае кроў, але толькі тады, калі ўжываць яго ў малых колькасцях.

А. ГІРЫК,
доктар-тэрапеўт Дзятлаўскай ЦРБ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *