Экспазіцыя кніг Беларусі на Франкфурцкім кірмашы прысвечана 500-годдзю кнігадрукавання

Падзеі

Нацыянальная экспазіцыя «Кнігі Рэспублікі Беларусь» на 69-м Франкфурцкім кніжным кірмашы прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, паведамілі  ў Міністэрстве інфармацыі.

На стэндзе Беларусі прадстаўлены прысвечаныя Францыску Скарыну і знакавай юбілейнай даце выданні, якія выйшлі ў дзяржаўных выдавецтвах «Мастацкая літаратура», «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі», «Беларусь», Выдавецкі дом «Звязда», «Народная асвета».

Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена каля 1 тыс. кніг 2016-2017 гадоў выпуску рознай тэматычнай накіраванасці. У рабоце кірмашу прымаюць удзел кіраўнікі і прадстаўнікі беларускіх выдавецтваў «Народная асвета», «Адукацыя і выхаванне», «Пачатковая школа», якія спецыялізуюцца на выпуску навучальнай літаратуры, ААТ «Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа», буйнейшай кнігагандлёвай арганізацыі ААТ «Белкніга».

Буйнейшы ў свеце Франкфурцкі кніжны кірмаш (Frankfurter Buchmesse) у бягучым годзе адкрыўся 11 кастрычніка. Гэта з’езд прафесіяналаў, месца, дзе можна азнаёміцца з навінкамі, даведацца пра тэндэнцыі кнігавыдавецкага рынку ў цэлым. Па традыцыі, на форуме адна з краін прысутнічае ў якасці ганаровага госця. У 2017 годзе ім стала Францыя. Штогод у кірмашы ў Франкфурце-на-Майне прымаюць удзел больш як 7 тыс. экспанентаў са 100 краін, яго наведваюць каля 300 тыс. чалавек, акрэдытавана больш за 10 тыс. журналістаў і блогераў.

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *