Як падаць інфармацыю пра замежных грамадзян

Здарэнні і бяспека

У адпаведнасці з артыкулам 43.1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», арганізацыі і асобы, якія здаюць у наём жыллё замежным грамадзянам, на працягу сутак (з 1 кастрычніка 2017 года — на працягу трох гадзін) пасля прадастаўлення жылога памяшкання абавязаны паведаміць у органы ўнутраных спраў свайго раёна аб знаходжанні замежніка на тэрыторыі Беларусі. Паведаміць можна адным са спосабаў.

Нарачным. Інфармацыя падаецца ў органы ўнутраных спраў па месцы размяшчэння гасцiнiцы, санаторна-курортнай або аздараўленчай арганізацыі, аграсядзібы, а таксама пакоя або кватэры, якая здаецца ў наём. Форма паведамлення зацверджана пастановай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лiпеня 2010 года №214.

Праз аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму «Гасцініцы». Арганізацыі з вялікім патокам замежных грамадзян (15 і больш у суткі) прадастаўляюць інфармацыю праз інфармацыйную сістэму «Гасцініцы». Аб падключэнні і рабоце сістэмы можна даведацца на сайце mvd.gov.by у раздзеле «Грамадзянства і міграцыя / Прадастаўленне ў АУС інфармацыі пра замежнікаў» і па тэлефонах: 8(017)-218-52-51, 218-55-08.
Праз адзіны партал электронных паслуг. На адзіным партале электронных паслуг portal.gov.by дзейнічае электронная паслуга «Перадача інфармацыі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь».

Каб атрымаць доступ да электроннай паслугі, неабходна мець ключ электроннага лічбавага подпісу. Для набыцця ключа кіраўнік жылога памяшкання, індывідуальны прадпрымальнік з пашпартам, пакетам дакументаў і аплачаным плацежным даручэннем павінен з’явіцца ў нацыянальны цэнтр электронных паслуг. Падрабязней — на сайце nces.by.

Далей трэба заключыць дагавор на аказанне электроннай паслугі. Для гэтага неабходна адправіць заяўку ў нацыянальны цэнтр электронных паслуг. Форма заяўкі на сайце nces.by, там жа ў раздзеле «Як падключыцца» можна атрымаць дадатковую інфармацыю.

Пасля аўтарызацыі можна падаваць інфармацыю аб іншаземцах.
Калі ва ўстаноўленыя тэрміны інфармацыя пра замежнага грамадзяніна не прадастаўлена або прадастаўлена няправільна, упаўнаважаная асоба або індывідуальны прадпрымальнік могуць атрымаць папярэджанне або штраф ад чатырох да дваццаці базавых велічыняў.

М. ПРЫХОДЗЬКА,
вядучы спецыяліст па рэгістры насельніцтва АУС Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *