Fest-кірмаш у Казлоўшчыне
Опубликовал

Fest-кірмаш у Казлоўшчыне

7 кастрычніка адбудзецца вясёлае свята Fest-кірмаш «Гарбузовы рай» у Казлоўшчыне. На свяце: конкурс «Вырасці самы вялікі гарбуз», кірмаш вырабаў ручной работы, забаўляльная шоу-праграма, гарбузовыя віктарыны, спаборніцтвы, падарункі.

У праграме свята:
11.00 — урачыстае адкрыццё свята;
12.00 — «Сельская вясёлая эстафета»;
13.00 — канцэртная праграма артыстаў Дзятлаўскага раёна;
19.00 — святочная дыскатэка «На эстраднай хвалі».

На працягу свята будуць працаваць выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, гандлёвыя кропкі, атракцыёны.

Адбудзецца цыркавое прадстаўленне
6 кастрычніка ў Цэнтры культуры г. Дзятлава адбудзецца цыркавое прадстаўленне «Лазер-мен-шоу».
Пачатак у 14.00 і ў 17.30.

Канцэрт гурта «Фрыстайл»
21 кастрычніка прыемным сюрпрызам для жыхароў і гасцей горада Дзятлава стане вялікі святочны канцэрт легендарнага гурта «Фрыстайл», які заваяваў любоў гледачоў яшчэ ў канцы 80-ых.

Даведкі па тэлефонах: 2-21-71, 2-11-48, 2-15-48 або на сайце http://ckdyatlovo.by/

0 0 110 02 Октябрь, 2017 Афиша Октябрь 2, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *