Беларусь заклікае краіны ААН кансэнсусна забараніць новыя віды зброі масавага знішчэння

Улада

Намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі МЗС Беларусі Мікалай Аўсянка ў час пасяджэння першага камітэта 72-й сесіі Генасамблеі ААН, які займаецца пытаннямі раззбраення і міжнароднай бяспекі, заклікаў прыняць ініцыіраваную Беларуссю рэзалюцыю аб забароне новых відаў зброі масавага знішчэння на кансэнсуснай аснове. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.

«У сваім выступленні Мікалай Аўсянка праінфармаваў, што дэлегацыя Беларусі плануе ўнесці на разгляд першага камітэта 72-й сесіі ГА ААН праект рэзалюцыі аб забароне новых відаў зброі масавага знішчэння, і заклікаў прыняць рэзалюцыю на кансэнсуснай аснове», — расказалі ў ведамстве.

Беларуская дэлегацыя выступіла ў час агульнай дыскусіі камітэта і прадставіла пазіцыю краіны па асноўных пытаннях міжнароднага парадку дня ў галіне раззбраення і нераспаўсюджвання.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *