Як выкарыстоўваюцца нежылыя дамы
Опубликовал

Як выкарыстоўваюцца нежылыя дамы

Па стане на 1 студзеня 2017 года агульная колькасць жылых дамоў у сельскай мясцовасці Гродзенскай вобласці склала 154911 агульнай плошчай 10871,6 тысячы кв. м, з іх незаселеных — 29447 агульнай плошчай 1588,1 тысячы кв. м. Плошча жылля, прызнанага старым, склала 8558 кв. м, аварыйным — 2956 кв. м.
Не ў поўным аб’ёме арганізавана работа па ўстанаўленні дакладнай колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці Гродзенскай вобласці.

Паводле прадастаўленай райвыканкамамі інфармацыі, усяго ў 2017 годзе ў рэгістры ўліку пустуючага жылля ўключаны 372 жылыя дамы, па 4182 незаселеных дамах няма апавяшчэнняў аб намеры выкарыстоўваць жылы дом для пражывання, прызнана трухлявымі 311 жылых дамоў. Пры гэтым, у рэгістры ўліку пустуючага жылля не ўключаны ні адзін жылы дом, які належыць сельскагаспадарчым арганізацыям.

Як паказалі праведзеныя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, захаванасць аб’ектаў не забяспечваецца, жылыя дамы руйнуюцца, тэрыторыя захламляецца, зямля выводзіцца з абароту. Большая частка незаселенага жылля даўно не запатрабавана (ад 3 да 15 гадоў). Пры гэтым, сельгасарганізацыі не прымаюць ніякіх мераў па ўключэнні ў гаспадарчы абарот незаселенага жылля, якое знаходзіцца на іх балансе. Ва ўсіх раёнах ёсць пустуючыя, незаселеныя жылыя памяшканні, у тым ліку пабудаваныя з дзяржаўнай падтрымкай.

Акрамя таго, ёсць недахопы ў рабоце па зносе састарэлага жылля ўласнікамі-сельгасарганізацыямі. На іх балансе — 367 адзінак, або 32,6% ад агульнай колькасці незаселенага жылля, якое належыць зносу.

Па інфармацыі Гродзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, з пачатку 2017 года зарэгістраваны тры пажары ў пустых дамах.

Пытанне аб рабоце сельскагаспадарчых арганізацый Гродзенскай вобласці па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых жылых памяшканняў, якія знаходзяцца на іх балансе, было разгледжана на калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.

Матэрыялы калегіі накіраваны для прыняцця мераў рэагавання ў Гродзенскі аблвыканкам, райвыканкамы, прапанавана прыняць меры па ўключэнні ў гаспадарчы абарот маёмасці, навядзенні парадку на зямлі.

А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

0 0 165 27 Октябрь, 2017 КДК Октябрь 27, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *