Якасць кармоў — на кантролі
Опубликовал

Якасць кармоў — на кантролі

Якасць нарыхтаванага корму — паказчык эканамічнай мэтазгоднасці вырошчвання буйной рагатай жывёлы і вытворчасці малака, таму пытанне забеспячэння захоўвання травяных кармоў у спецыялізаваных сховішчах знаходзіцца на пастаянным кантролі.

Праведзеныя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы паказалі, што ў шэрагу сельскагаспадарчых арганізацый вобласці з-за нізкай забяспечанасці спецыялізаванымі сховішчамі даводзіцца ажыццяўляць закладку травяных кармоў у капцы і курганы. Таму пытанне будаўніцтва спецыялізаваных сховішчаў для кармоў становіцца ўсё больш актуальным.

Неабходна адзначыць, што спосаб захоўвання травяных кармоў у буртах і курганах дае толькі візуальную ілюзію забяспечанасці кармамі. Часта такія кармы маюць хімічныя паказчыкі гною, а адходы пры іх захоўванні дасягаюць 30-40%.

Так, праведзеныя даследаванні якасці нарыхтаванага сенажу ў буртах паказалі, што сянаж па ўтрыманні алейнай кіслаты адносіцца да другога класу. Дадзены сянаж катэгарычна забаронена скормліваць цялятам і сухастойным каровам і рэкамендавана ўводзіць яго ў рацыён жывёлаў на адкорме не больш за 25% ад нормы дабраякаснага корму.

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці будзе працягнуты кантроль забеспячэння захаванасці і якасці кармоў у сельскагаспадарчых арганізацыях.

Н. КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

0 0 227 19 Октябрь, 2017 КДК Октябрь 19, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *