Хто шмат чытае – усё ведае
Опубликовал

Хто шмат чытае – усё ведае

У Лявонавіцкай сельскай бібліятэцы ёсць шмат літаратуры і перыядычных выданняў для чытачоў любога ўзросту.

Дарослых зацікавяць часопісы “Гаспадыня”, ”Наша кухня”, “Сваты”, “Добры сусед”, “Залатыя рэцэпты”, “Планета”, “Народны доктар”, “Я на пенсіі”. Даведацца пра падзеі, якія адбываюцца ў нашай краіне і за яе межамі, можна з газет “Гродзенская праўда”, “Звязда”, “Перамога”, “Рэспубліка”, “Сельская газета”, “СБ. Беларусь сегодня”, “Сенсацыя”.

Шмат у бібліятэцы дэтэктываў, прыгодніцкай літаратуры, твораў беларускіх, расійскіх, замежных аўтараў.
Дзеці малодшага і сярэдняга ўзросту могуць пачытаць часопісы “Страказа”, “Девчонки”, “Юны ратаўнік”. Каго захапляе свет прыгодаў і фантастыкі, зацікавяць новыя кнігі Юрыя Сітнікава.

М. ШАЛЕСНАЯ,
бібліятэкар Лявонавіцкай сельскай бібліятэкі

0 0 99 15 Октябрь, 2017 Да ведама грамадзян Октябрь 15, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *