Фестывалі, святы, конкурсы
Опубликовал

Фестывалі, святы, конкурсы

18 кастрычніка ў Фарным касцёле на плошчы Савецкай у Гродне камерны аркестр і камерны хор ДУК “Гродзенская капэла” прадставяць праект “Вайна і мір”. У праграме будзе гучаць пятая сімфонія Бетховена і кантата Сяргея Пракоф’ева “Аляксандр Неўскі”. Пачатак у 20.30.

19 кастрычніка ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа пройдзе IV Міжнароднае свята арганнай музыкі “Арганы Еўропы гучаць у Гродне”. Пачатак у 19 гадзін.

21 кастрычніка ўпершыню ў горадзе Дзятлаве пройдзе фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”. Гасцей свята чакае: канцэртныя праграмы, выставы, гульні, вясёлая эстафета для дзяцей, забаўляльная моладзевая праграма. Прыемным сюрпрызам для жыхароў і гасцей горада Дзятлава стане канцэрт расійскай групы “Фрыстайл”. Пачатак свята ў 11 гадзін.

21 кастрычніка аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры горада Ліды запрашае на анімацыйную праграму “Пакроўскі кірмаш”, на якой гледачы змогуць стаць удзельнікамі традыцыйных гульняў, танцаў, атрымаць падарункі і пачастункі, навучыцца рабіць абярэгі на майстар-класах, паслухаць фальклорныя песні. Пачатак у 15.30.

21 кастрычніка ў Любчанскім замку Навагрудскага раёна адбудзецца свята “Любчанскі шпацыр Радзівілаў”. На замкавай пляцоўцы госці пазнаёмяцца з гісторыяй Любчанскага замка, легендай пра каханне Марты і Міндоўга, пра злога цмока Яна Кішку. Пачатак у 15 гадзін.

22 кастрычніка ў аграгарадку Волпа Ваўкавыскага раёна пройдзе свята фальклору “Лявоніха на свята запрашае!”. Гасцей чакаюць разнастайныя гульні, конкурсы, канцэрт з удзелам фальклорнай групы “Валпянка”. Пачатак у 15 гадзін.

22 кастрычніка ў аграгарадку Забалаць Воранаўскага раёна пройдзе фестываль “Стряпуха”. Госці мерапрыемства змогуць убачыць працэс стварэння цікавых страваў, а таксама паўдзельнічаць у розных конкурсах, віктарынах, спаборніцтвах на кулінарныя тэмы. Пачатак у 14 гадзін.

 А. МІКАЛАЕВА

0 0 26 12 Октябрь, 2017 Афиша Октябрь 12, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *