Опубликовал

У Беларусі ў 2018 годзе плануецца ўвесці 3,5 млн кв.м жылля

У Беларусі ў 2018 годзе плануецца ўвесці 3,5 млн кв.м жылля, паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін сёння на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента.
«У 2018 годзе плануецца ўвесці 3,5 млн кв.м жылля ў цэлым, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай — 700 тыс. кв.м, — сказаў Анатоль Калінін. — Прыярытэтам, як і раней, з’яўляюцца шматдзетныя сем’і, дзеці-сіроты».
Пры гэтым віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што ўрадам пастаўлена задача забудоўшчыкам пры будаўніцтве новых мікрараёнаў фарміраваць жылое асяроддзе. Паводле яго слоў, комплексная тэрыторыя будзе забудоўвацца з улікам патрабаванняў да жылога асяроддзя, бо яно павінна быць зручным для грамадзян, якія будуць там пражываць. «У першую чаргу выключаецца ўнутры гэтай тэрыторыі паркоўка транспарту», — сказаў Анатоль Калінін.
На бягучы год праграма жыллёвага будаўніцтва, паводле слоў віцэ-прэм’ера, у цэлым выконваецца. Так, на 1 кастрычніка ўведзена ў эксплуатацыю амаль 2,9 млн кв.м агульнай плошчы жылля, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай — 400 тыс. кв.м.
«За бягучы год чакаем увод арыенціровачна 50 тыс. кватэр. З дзяржпадтрымкай пабудуем 8 тыс. кватэр, для шматдзетных — 4360 кватэр», — праінфармаваў Анатоль Калінін.

0 0 195 29 Октябрь, 2017 Да ведама грамадзян Октябрь 29, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *