Тэхагляд у пытаннях і адказах
Опубликовал

Тэхагляд у пытаннях і адказах

Пытанне: ці можна прайсці дзяржтэхагляд пры наяўнасці завадскога “кенгуратніка”, супрацьтуманных фараў на ім, завадскіх парогаў?

Адказ: наяўнасць “кенгуратніка” і завадскіх парогаў не створыць праблемаў пры праходжанні дзяржтэхагляду ў выпадку іх надзейнага замацавання на транспартным сродку і адсутнасці вострых краёў, выступаў.
Супрацьтуманныя фары пры праходжанні дзяржтэхагляду павінны адпавядаць патрабаванням падпунктаў 7.3.2, 7.3.3, 7.3.5 ТКП 309-2011 “Дзяржаўны тэхнічны агляд транспартных сродкаў. Парадак правядзення праверкі тэхнічнага стану транспартных сродкаў” і пункта 6.3 Правілаў ЕЭК ААН № 48 “Аднолькавыя прадпісанні, якія датычацца афіцыйнага зацвярджэння транспартных сродкаў у дачыненні да ўстаноўкі прыладаў асвятлення і светлавой сігналізацыі”.

А. УРБАНОВІЧ,
начальнік Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд”

0 0 33 09 Октябрь, 2017 Інфармаванне Октябрь 9, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *