Тэма тыдня: у Беларусі ў 2018-2019 гадах адрамантуюць 7 тыс. км мясцовых дарог
Опубликовал

Тэма тыдня: у Беларусі ў 2018-2019 гадах адрамантуюць 7 тыс. км мясцовых дарог

Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін на рэспубліканскім семінары па тэхналогіях рамонту і аднаўлення аўтамабільных дарог мясцовага значэння.

«У папярэднія дзве пяцігодкі асноўную ўвагу ўдзялялі аднаўленню, новаму будаўніцтву магістральных дарог. Мясцовыя дарогі павінны быць у такім жа якасным стане, гэта пытанне я лічу актуальным, — падкрэсліў Анатоль Калінін. — У Беларусі 70 тыс. км дарог мясцовага значэння, у тым ліку 20 тыс. км патрабуюць першачарговага аднаўлення. Кіраўніком дзяржавы на ўзроўні ўказа прынята рашэнне на працягу 2018-2019 гадоў аднавіць 7 тыс. км дарог, якія патрабуюць аператыўнага рамонту. У далейшым мы павінны выбудаваць такую ж палітыку для аднаўлення астатніх дарог».

Віцэ-прэм’ер таксама адзначыў неабходнасць адпрацоўкі аптымальнай тэхналогіі аднаўлення дарог у залежнасці ад нагрузкі. «Цяпер у сельскай гаспадарцы прымяняюць велікагрузную тэхніку, шматтонныя машыны. Таму і тэхналогію рамонту трэба падводзіць пад гэтыя патрабаванні з улікам нашых кліматычных умоў, эканамічнага эфекту. Дарогі павінны аднавіць і 25-30 гадоў не вяртацца да гэтага пытання. Лічу, што вынікі, атрыманыя на семінары, у бліжэйшы час пяройдуць у дзеянні, і з наступнага года можна будзе ўбачыць іх рэалізацыю. Самае галоўнае — жыхары атрымаюць якасныя дарогі», — сказаў Анатоль Калінін. Ён таксама звярнуў увагу на важнасць абнаўлення парку дарожна-будаўнічай тэхнікі.

0 0 52 07 Октябрь, 2017 Інфармаванне Октябрь 7, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *