Тэма тыдня: Мінтранс прапануе накіраваць 10 працэнтаў сродкаў інавацыйных фондаў аблвыканкамаў на дарожную тэхніку
Опубликовал

Тэма тыдня: Мінтранс прапануе накіраваць 10 працэнтаў сродкаў інавацыйных фондаў аблвыканкамаў на дарожную тэхніку

Міністэрства транспарту і камунікацый прапануе накіраваць 10 працэнтаў сродкаў інавацыйных фондаў аблвыканкамаў на абнаўленне парку дарожна-будаўнічай тэхнікі. Аб гэтым заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Мінтранса Аляксандр Галаўнёў на рэспубліканскім семінары па тэхналогіях рамонту і аднаўлення аўтамабільных дарог мясцовага значэння.

Згодна з Дзяржпраграмай па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог на 2017-2020 гады ў Беларусі плануецца выканаць бягучы рамонт 6,3 тыс. км і капітальны рамонт 687 км дарог мясцовага значэння. Адной з важнейшых умоў для выканання праграмы Аляксандр Галаўнёў назваў здавальняючы стан дарожна-будаўнічай тэхнікі.

«У наяўнасці больш за 1 тыс. адзінак тэхнікі, іх сярэдні знос перасягае 90 працэнтаў. Пры існуючым узроўні рэнтабельнасці прыцягваемыя на тэхпераўзбраенне сумы прадпрыемстваў мясцовых аўтадарог вельмі недастатковыя. Без умяшання дзяржавы змяніць гэту сітуацыю не ўдасца. Быў праведзены аналіз патрэбнасці ў тэхніцы. Аблвыканкамамі прапануецца набыццё 916 адзінак на суму Br23 млн. Ацаніўшы гэтыя лічбы, мы прыйшлі да высновы, што такія аднаразовыя ўкладанні эканамічна нерэальныя і не абгрунтаваны. Міністэрствам уносіцца прапанова аб накіраванні 10 працэнтаў сродкаў інавацыйных фондаў аблвыканкамаў на тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемстваў мясцовых аўтамабільных дарог. Гэта мера дасць магчымасць знізіць сярэдні знос да 50-60 працэнтаў, што з’яўляецца прымальнай велічынёй і сур’ёзна палепшыць матэрыяльную базу прадпрыемстваў», — сказаў Аляксандр Галаўнёў.

Ён таксама расказаў, што на бягучы рамонт мясцовых дарог плануецца накіраваць звыш Br700 млн, у тым ліку Br340 млн субвенцый з рэспубліканскага дарожнага фонду, Br222 млн крэдытаў Банка развіцця Беларусі і Br138 млн сродкаў мясцовых бюджэтаў. Для капітальнага рамонту прадугледжана асваенне больш як Br239 млн.

Семінар па тэхналогіях рамонту і аднаўлення аўтамабільных дарог мясцовага значэння прайшоў у Слуцкім раёне. Яго ўдзельнікам на прыкладзе ўнутрыгаспадарчых дарог СГП «Саўгас «Рачкавічы» былі прадэманстраваны прагрэсіўныя тэхналогіі рамонту і аНа другім этапе семінара 10 кастрычніка на базе галаўной навуковай арганізацыі дарожнай галіны РУП «БелдарНДІ» спецыялістамі галіновай, вузаўскай і акадэмічнай навукі будуць прадстаўлены даклады ў галіне рэсурсазберагальных тэхналогій рамонту і аднаўлення мясцовых аўтамабільных дарог, сучасных дарожна-будаўнічых матэрыялаў, эканамічнай эфектыўнасці. Запланавана таксама правядзенне панэльных дыскусій і абмеркаванне рэкамендацый семінара, якія стануць падагульняючым дакументам і вызначаць напрамкі развіцця сеткі мясцовых аўтамабільных дарог на бліжэйшыя чатыры гады.днаўлення дарог. Яны азнаёміліся з тэхналогіяй укладкі асноў і пакрыццяў з цвёрдых укатваемых бетонных сумесей, пакрыццяў з халодных рэгенірыраваных асфальтабетонных сумесей (тэхналогія халоднага рэсайклінгу) і ўкладкі асноў з матэрыялаў, умацаваных цэментам і мадыфікуючымі дабаўкамі.

На другім этапе семінара 10 кастрычніка на базе галаўной навуковай арганізацыі дарожнай галіны РУП «БелдарНДІ» спецыялісты галіновай, вузаўскай і акадэмічнай навукі прадставяць даклады ў галіне рэсурсазберагальных тэхналогій рамонту і аднаўлення мясцовых аўтамабільных дарог, сучасных дарожна-будаўнічых матэрыялаў, эканамічнай эфектыўнасці. Запланавана таксама правядзенне панэльных дыскусій і абмеркаванне рэкамендацый семінара, якія стануць падагульняючым дакументам і вызначаць напрамкі развіцця сеткі мясцовых аўтамабільных дарог на бліжэйшыя чатыры гады.

БелТА

0 0 56 07 Октябрь, 2017 Падзеі Октябрь 7, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *