Сустрэча запомнілася
Опубликовал

Сустрэча запомнілася

Мы, ветэраны працы ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод», часта ўзгадваем сёлетнюю цёплую сустрэчу з калектывам нашага прадпрыемства. Яна была прымеркавана да Дня пажылых людзей. Завод у той дзень наведала пераважная большасць ветэранаў вытворчасці.

Нас гасцінна сустрэў і падзякаваў за многія гады працы дырэктар завода Вадзім Уладзіміравіч Палюховіч. Ён расказаў пра дасягненні дзятлаўскіх сыраробаў. Мы ўважліва слухалі і радаваліся поспехам калектыву, як уласным. Было прыемна атрымаць адказы на ўсе пытанні, якія нас цікавілі.

Шмат новага расказала галоўны тэхнолаг прадпрыемства Наталля Уладзіміраўна Сцяцко. Якасць, смак і карысныя ўласцівасці дзятлаўскага сыру мы змаглі ацаніць у час дэгустацыі, якая праходзіла ў цёплай сяброўскай атмасферы. Нас зацікавіў сыр рыкота. Ён сапраўды не падобны на той, да якога мы прывыклі: па смаку і кансістэнцыі больш нагадвае адыгейскі.

Прыемна было пачуць усе вытворчыя навіны. Мы радаваліся поспехам свайго прадпрыемства, радаваліся, што тут не забываюцца і пра нас, ветэранаў, заўсёды адносяцца з пашанай.

Сустрэча прадоўжылася экскурсіяй, шмат цікавага пра жыццё калектыву пачулі ад спецыяліста па ідэалагічнай рабоце Н. М. Зубко, старшыні прафсаюзнай арганізацыі завода А. В. Кібіня.

Мы ўдзячны дырэктару ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» В. У. Палюховічу і адміністрацыі прадпрыемства за тое, што нас віншуюць са святамі, аказваюць дапамогу, дораць харчовыя наборы «Сырной страны» і па добрай традыцыі запрашаюць на святы.

Спадзяёмся, што наша прадпрыемства і надалей будзе паспяховым, прадоўжыць укараненне новых тэхналогій і асваенне новых рынкаў збыту.

Л. ЛЯБЕЦКАЯ,
ад імя ветэранаў працы ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод»

1 0 223 24 Октябрь, 2017 Раённыя падзеі Октябрь 24, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *