Сельгаскірмаш у Наваельні
Опубликовал

Сельгаскірмаш у Наваельні

— Як гандаль? — цікаўлюся ў намесніка дырэктара КСУП «Дварэц-Агра» Аляксандра Сачыка.

— Глядзіце, ужо амаль усё разабралі, — адказвае. Амаль пусты кузаў грузавіка яскрава пацвярджае словы.

— А што прадавалі?

— Ячмень, пшаніцу, алейную рэдзьку. Ўсё пайшло на «ура». Бульбы нават не хапіла, відаць, паедзем дагружаць.

Чарга па зерне стаяла і каля грузавіка ААТ «Граніт-Агра». І тут гандаль ішоў бойка.

Фермеры прывезлі агародніну: капусту, моркву, буракі, цыбулю, часнык, перац. А яшчэ — яблыкі, рыбу, саджанцы пладовых дрэваў, расаду садовых суніц (клубніц).

У продажы быў шырокі выбар прыправаў, былі арэхі.

Сёння сельгаскірамашы адбыліся яшчэ у Гезгалах і Казлоўшчыне. А праз тыдзень — вялікі сельгаскірмаш у Дзятлаве.

Б. Варна

 

1 0 435 21 Октябрь, 2017 Раённыя падзеі Октябрь 21, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *