Рэспубліканскі праект «Кніга.BY»
Опубликовал

Рэспубліканскі праект «Кніга.BY»

Моладзевы праект «Кніга.BY» рэалізуецца ў нашай краіне на працягу 2017-2019 гадоў. Тэматыка выбіраецца штогод на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб аб’яўленні новага накірунку развіцця краіны на наступны год.

Так, у 2017 годзе, які аб’яўлены ў Беларусі Годам навукі, а таксама з’яўляецца юбілейным годам кнігадрукавання, праект «Кніга.BY» рэалізуецца ў рамках навуковай тэматыкі, скіраваны на зацікаўліванне моладзі навуковай і навукова-папулярнай літаратурай, павышэнне значнасці навукі ў грамадскай свядомасці.

Арганізатарамі праекта з’яўляюцца грамадскія аб’яднанні «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

На працягу года праект «Кніга.BY» рэалізуецца ў чатырох асноўных формах: буккросінг, сустрэчы з пісьменнікамі, флэшмоб «З кнігай па жыцці», дабрачынныя акцыі па зборы кніг для сацыяльных установаў «Кніга ў добрыя рукі».

Не заставайцеся ў баку ад добрых справаў, далучайцеся да моладзевага рэспубліканскага праекта «Кніга.BY».

К. ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»

0 0 32 05 Октябрь, 2017 Інфармаванне Октябрь 5, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *