Публічныя лекцыі па літаратуры пачаліся ў Мінску
Опубликовал

Публічныя лекцыі па літаратуры пачаліся ў Мінску

Паслухаць прафесійных выкладчыкаў і проста аматараў, падзяліцца сваімі ўласнымі думкамі наконт любімых твораў і аўтараў можа любы жадаючы. Напярэдадні абмяркоўвалі сусветнавядомы раман Гюстава Флабэра “Мадам Бавары”, спікерам выступіла беларуская паэтка Вальжына Морт. Гэта першая з літаратурных сустрэч, якія ладзіць кніжны сайт Bookster пры падтрымцы кампаніі МТС.

Праграма лекцый атрымалася разнастайная. Ужо на наступным тыдні 30 кастрычніка пра кнігу «Чужаніца» французскага пісьменніка Камю распавядзе Максім Жбанкоў. Літаратурныя сустрэчы для ўсіх жадаючых працягнуцца да 11 снежня. Такім чынам, за два месяцы можна прачытаць або наноў адкрыць для сябе восем знакамітых кніг. Усе творы знойдзеце ў Мабільнай бібліятэцы МТС — book.mts.by, першыя тры дні карыстацца сэрвісам можна бясплатна.

 

0 0 192 26 Октябрь, 2017 Да ведама грамадзян Октябрь 26, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *