Пра цыстыт і іншыя інфекцыі
Опубликовал

Пра цыстыт і іншыя інфекцыі

Да іх адносяцца інфекцыі (урэтрыт, цыстыт, піеланефрыт), мочакаменная хвароба і рак мачавога пузыра. У першую чаргу вытрымлівайце правілы асабістай гігіены і абавязкова лячыце ўсе інфекцыі і захворванні, каб пазбегнуць рака мачавога пузыра. Нават “лёгкі” цыстыт можа прывесці да ўскладненняў у выглядзе піеланефрыту. Пазбягайце неабароненага сэксу, каб не займець інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам. У час цяжарнасці сцеражыцеся цыстыту і піеланефрыту. Пры першых сімптомах звяртайцеся да доктара.

Пазбягайце пераахалоджвання. Не насіце цесную бялізну.

Нельга курыць – курэнне павышае рызыку развіцця злаякаснай пухліны мачавога пузыра ў чатыры разы. Лішняя вага павялічвае верагоднасць узнікнення інфекцыйных захворванняў, узмацняе нагрузку на ныркі. Не парушайце водна-салявы абмен, не злоўжывайце салёным, тлустым, смажаным і выпечкай. Дэфіцыт фізічнай актыўнасці стварае застой крыві ў ніжняй частцы тулава, зніжае імунітэт. У хворых на цукровы дыябет у 4-5 разоў павышана рызыка інфекцыйна-запаленчых захворванняў мочавыдзяляльнай сістэмы.

Т. ДАНІЛЬЧЫК,
акушэр-гінеколаг Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы

0 0 68 02 Октябрь, 2017 Сацыяльная сфера Октябрь 2, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *