Пра матуляў і дзяцей
Опубликовал

Пра матуляў і дзяцей

У 2017 годзе ў Дзятлаўскім раёне жанчыны станавіліся матулямі 129 разоў. За гэты час нарадзілася 68 дзяўчынак і 61 хлопчык, зарэгістравана адна двойня. Упершыню мамамі сталі 38 жанчын, па другім дзіцяці нарадзілі 40 жанчын. У раёне стала на 29 шматдзетных матуляў больш – нарадзілі трэцяе дзіця. Мамамі чатырох дзяцей сталі 13 жанчын, пяці дзяцей – 6 жанчын, адна нарадзіла шостае дзіця.

Самым маладым матулям было 19 гадоў, а самым старэйшым — ад 40 да 45 гадоў.

Часцей за ўсё для дачушак выбіралі імёны Дар’я, Сафія, Мілана, Паліна, Вікторыя, Марыя, з рэдкіх імён – Аўгусціна, Герда, Еўдакія, Іларыя, Міраслава, Ніка. Самымі папулярнымі імёнамі ў хлопчыкаў былі Максім, Уладзіслаў, Аляксей, Яўген, Мацвей, рэдкія – Герман, Леў, Платон, Савелій, Цімур.

С. ГРЫШЫНА

0 0 40 12 Октябрь, 2017 Інфармаванне Октябрь 12, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *