Плаціце падаткі своечасова
Опубликовал

Плаціце падаткі своечасова

Упраўленне па рабоце з плацельшчыкамі Дзятлаўскага раёна інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне нагадвае плацельшчыкам аб неабходнасці своечасовай уплаты падатку на нерухомасць і плацяжоў за зямлю. Не адкладвайце плату падаткаў і арэнднай платы на апошнія дні.

Заплаціць падаткі можна наяўнымі грашовымі сродкамі ў аддзяленнях банка і паштовай сувязі, а таксама безнаяўным шляхам пры дапамозе банкаўскай карткі, з дапамогай плацежна-даведачных тэрміналаў РУП «Белпошта» і інфакіёскаў банка, праз Інтэрнэт-банкінг. Інфармацыю аб сумах, падаткаў, якія неабходна заплаціць, уліковым нумары плацельшчыка, а таксама пра нумары разліковых рахункаў, на якія залічваюцца названыя плацяжы, грамадзяне — уласнікі аб’ектаў нерухомасці і зямельных участкаў могуць атрымаць па тэлефонах: 2-27-55, 2-42-50.

Т. КАСЦЮКЕВІЧ,
намеснік начальніка ўпраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне

0 0 45 05 Октябрь, 2017 Інфармаванне Октябрь 5, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *