Парадак дня трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў дапоўнены новымі законапраектамі
Опубликовал

Парадак дня трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў дапоўнены новымі законапраектамі

Парадак дня трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі дапоўнены новымі законапраектамі. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў, якое прайшло пад старшынствам спікера Уладзіміра Андрэйчанкі, паведамілі  ў прэс-службе парламента.
У прыватнасці, члены Савета прынялі рашэнне дапоўніць парадак дня трэцяй сесіі ратыфікацыяй пагаднення паміж урадамі Беларусі і Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне барацьбы са злачыннасцю, ратыфікацыяй пратакола аб унясенні паправак у міжурадавае пагадненне Беларусі і Расіі аб выкарыстанні міграцыйнай карткі адзінага ўзору ад 5 кастрычніка 2004 года, ратыфікацыяй пагаднення аб парадку добраахвотнага ўзгаднення дзяржавамі — членамі Еўразійскага эканамічнага саюза з Еўразійскай эканамічнай камісіяй спецыфічных субсідый адносна прамысловых тавараў і правядзення ЕЭК разбораў, звязаных з прадастаўленнем дзяржавамі — членамі ЕАЭС спецыфічных субсідый.
На асенняй сесіі таксама будуць разгледжаны папраўкі ў закон Беларусі «Аб патэнтах на вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры», ратыфікацыя пагаднення паміж урадам Беларусі і ўрадам Кітая аб развіцці міжнародных грузавых перавозак і супрацоўніцтве ў рэалізацыі канцэпцыі будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху, ратыфікацыі пагаднення аб збліжэнні падыходаў па нарматыўна-прававым і нарматыўна-тэхнічным рэгуляванні, ацэнцы адпаведнасці, стандартызацыі, акрэдытацыі і метралагічным забеспячэнні ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах.

Акрамя таго, на пасяджэнні прыняты рашэнні аб правядзенні ў лістападзе 2017 года выязных пасяджэнняў пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях, а таксама па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце. У ходзе пасяджэнняў плануецца вывучыць сітуацыю па стварэнні рабочых месц і забеспячэнні занятасці, вопыт мясцовага кіравання і самакіравання ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных праблем насельніцтва.

0 0 100 26 Октябрь, 2017 Улада Октябрь 26, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *