Пагражаў забіць — будзе пакараны
Опубликовал

Пагражаў забіць — будзе пакараны

У Дзятлаўскім раённым аддзеле Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь знаходзіцца крымінальная справа па абвінавачванні грамадзяніна І. ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — пагроза забойствам.

У адзін з вераснёўскіх дзён 2017 года грамадзянін І. знаходзіўся дома ў стане алкагольнага ап’янення. Паміж ім і сужыцелькай О. завязалася сварка. У час яе І. пагражаў жанчыне забойствам, закрываў ёй рот рукамі, душыў, націскаў рукой на шыю. Таксама п’яны агрэсар пагражаў забойствам маці сужыцелькі — грамадзянцы П. Абедзве жанчыны ўспрынялі пагрозы ўсур’ёз.

Сваімі наўмыснымі дзеяннямі грамадзянін І. учыніў злачынства, прадугледжанае артыкулам 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (пагроза забойствам, калі меліся падставы баяцца яе ажыццяўлення). За гэта прадугледжана пакаранне — грамадскія работы, або штраф, або папраўчыя работы да аднаго года, або абмежаванне волі да двух гадоў.

І. ЯНОВІЧ,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта

0 0 43 07 Октябрь, 2017 Правапарадак Октябрь 7, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *