Незаконная лоўля рыбы
Опубликовал

Незаконная лоўля рыбы

Супрацоўнікамі Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету за незаконную лоўлю рыбы на рацэ Шчара ў Слонімскім раёне быў затрыманы 50-гадовы жыхар горада Слоніма, які з выкарыстаннем забароненай прылады лоўлі (сеткавага экрана) здабыў сем асобінаў розных відаў рыбы агульнай вагой 0,86 кг.

Пастановай суда Слонімскага раёна правапарушальнік прызнаны вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч.1 арт.35 КоАП Рэспублікі Беларусь (парушэнні правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, здабычы іншых водных жывёлаў).

Яму прызначана адміністрацыйнае спагнанне (штраф на суму 460 рублёў) з канфіскацыяй забароненай прылады лоўлі і спагнанне шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю на суму 253 рублі, а таксама кошту незаконна здабытай прадукцыі рыбалоўства на суму 14 рублёў 95 капеек.

Г. ШЛЫКОВІЧ,
начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

0 0 108 22 Октябрь, 2017 Бяспека Октябрь 22, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *