«Навекі з мамай звязаны»
Опубликовал

«Навекі з мамай звязаны»

12 кастрычніка для ўсіх жанчын ААТ “Граніт-Агра” была праведзена канцэртная праграма да Дня маці “Навекі з мамай звязаны” падрыхтаваная аддзелам культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры”. У зале панавала незвычайна добрая, святочная атмасфера. У пачатку мерапрыемства дырэктар ААТ “Граніт-Ара” Станісаў Мазур павіншаваў ўсіх прысутных мам і бабуль са святам, пажадаў усім добрага настрою, настроіў на пазітыўны лад. У гонар свята ўсім прысутным жанчынам былі ўручаны кветкі. На працягу канцэрта віншавалі са святам: старшыня
Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых, начальнік свінагадоўчага комплексу Уладзімір Лошка.
Усе  песні, вершы, музычныя нумары і танцавальныя кампазіцыі былі прысвечаны толькі любімым мамам. Мамы даведваліся пра дзяцей штосьці новае, адкрывалі для сябе новыя таленты дзяцей. Для сваіх матуль выступалі: навучэнцы Таркачоўскага дзіцячага сада-пачатковай школы і навучэнцы Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Многія мамы і бабулі, прысутныя ў зале не маглі стрымаць слёз радасці, гледзячы на сваіх дзяцей, ад усяго сэрца віншуя  іх з такім важным для кожнай жанчыны святам – Днём Маці. Таксама свае музычныя нумары дарылі ўсім прысутным жанчынам: Вікторыя Ботвін і ансамбль народнай песні “Суседачкі”.
Т.А Буча ,
мастацкі кіраўнік
0 0 149 14 Октябрь, 2017 Сацыяльная сфера Октябрь 14, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *