Моладзевы фестываль у Сочы
Опубликовал

Моладзевы фестываль у Сочы

У Сочы адкрыўся XIX Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў, які будзе доўжыцца па 22 кастрычніка. Удзел у ім прымаюць больш за 20 тысяч чалавек з большасці краін свету.

Дэлегацыя Беларусі прыбыла на фестываль у Сочы 14 кастрычніка. У яе склад увайшлі 300 чалавек. Гэта маладыя людзі з усіх рэгіёнаў краіны і Мінска, члены найбуйнейшых моладзевых арганізацый.

Цырымонія адкрыцця Сусветнага фестывалю моладзі пачалася ў Алімпійскім парку Сочы. Шоу было падзелена на шэсць частак, кожная з якіх была прысвечана актуальным пытанням, якія стаяць перад чалавецтвам: экалогіі, беднасці, адукацыі, энергіі, інфармацыі і навуцы. Для кожнай тэмы быў падрыхтаваны свой эксперт, а таксама спявак, які выконваў песню па заяўленай праблеме.

Сімвалам фестывалю выбраны рознакаляровы рамонак, які сімвалізуе пераемнасць традыцый, сувязь пакаленняў, мір і адзінства ўсёй сусветнай супольнасці. Галоўным элементам сталі каляровыя пікселі як знак агульнасці моладзі ўсяго свету ў інфармацыйную эпоху.

БелТА

0 0 189 17 Октябрь, 2017 Падзеі Октябрь 17, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *