Кніжныя навінкі
Опубликовал

Кніжныя навінкі

У Дзятлаўскую раённую бібліятэку паступілі новыя кнігі.

Раман Гіёма Мюсо “Таму што я цябе кахаю”. Марк і Ніколь былі шчаслівыя, пакуль у іх жыццё не прыйшло няшчасце — іх дачка Лэйла знікла, і ніхто не змог знайсці яе. Марк, які не справіўся з горам, кінуў усё і пайшоў бадзяцца па свеце. І вось праз пяць гадоў Лэйлу знайшлі ў тым самым месцы, дзе яна знікла. Марк неадкладна вылецеў па дачку, каб разам вярнуцца дадому. Але чаму Лэйла маўчыць? Дзе яна была ўвесь гэты час? І чым растлумачыць дзіўныя паводзіны Ніколь, якая адмовілася забіраць дзіця дадому?

Дзеянні ў рамане Алісы Ханцыс “І вянуць ружы ў студзеньскую спёку” адбываюцца ў час рэвалюцыі пачатку 20 стагоддзя. Дваццацігадовая Дэлія прыехала з правінцыі ў сталіцу. Але ці такая бяскрыўдная шумная сталіца? Што чакае Дэлію, знойдзе ці страціць яна сябе?

У галоўнага героя кнігі Ягора Зарубіна “Я ўжо не баюся” 17-гадовага школьніка Мішы Карасіна звычайныя для большасці яго аднагодкаў інтарэсы — спорт, дзяўчаты, дыскатэкі. Але бесклапотнае жыццё заканчваецца, калі ў хлопца памірае бацька. Справіцца з болем дапамагае нечаканае каханне. Аднак новая трагедыя пазбаўляе Мішу каханай дзяўчыны, і гэтая падвойная страта паграджае прывесці да непапраўных наступстваў. Герою прыйдзецца прайсці праз шмат выпрабаванняў, але нарэшце ён знойдзе сябе, атрымае надзею на будучыню.
У кнізе італьянскай пісьменніцы Дар’і Бін’ярдзі “Каханне трэба заслужыць” галоўная гераіня Антонія — маладая жанчына, паспяховы аўтар дэтэктыўных раманаў — спрабуе раскрыць сакрэт юнака Маё, яе сваяка, які знік трыццаць гадоў таму. У рамане пераплятаецца мноства чалавечых лёсаў, заблытаных сямейных таямніц і любоўных гісторый. Аднак у Антоніі атрымліваецца разблытаць гэты клубок і даведацца праўду знікнення чалавека.

В. БОЙКА,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

0 0 30 13 Октябрь, 2017 Сацыяльная сфера Октябрь 13, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *