Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё!
Опубликовал

Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё!

11 кастрычніка ў магазіне аграгарадка Хвінявічы, а таксама ў ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” з 11 да 13 гадзін праводзіцца інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы хваробаў сістэмы кровазвароту “Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск” пад дэвізам “Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё!”.

Мэтай акцыі з’яўляецца павышэнне інфармацыйнай адукаванасці жыхароў раёна па пытаннях прафілактыкі хваробаў сістэмы кровазвароту, фарміраванне навыкаў кантролю артэрыяльнага ціску і правілаў здаровага ладу жыцця.

У час акцыі ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць памераць артэрыяльны ціск, даведацца свой індэкс масы цела, атрымаць кансультацыю спецыялістаў па правільнай методыцы яго вымярэння і прафілактыцы захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, а таксама задаць пытанні, якія цікавяць, па праблеме артэрыяльнай гіпертэнзіі.

Запрашаем да ўдзелу ў акцыі.

Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены, эпідэміялогіі
Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца

0 0 40 10 Октябрь, 2017 Мясцовыя навіны Октябрь 10, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *