Золатавалютныя рэзервы Беларусі перасягнулі $7,2 млрд
Опубликовал

Золатавалютныя рэзервы Беларусі перасягнулі $7,2 млрд

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду на 1 кастрычніка, паводле папярэдніх даных, склалі $7,266 млрд у эквіваленце. Аб гэтым  паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За верасень 2017 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $273,1 млн (на 3,9 працэнта) пасля росту ў жніўні на $328,8 млн (на 4,9 працэнта). За студзень-верасень 2017 года прырост рэзерваў склаў $2 339,5 млн (47,5 працэнта).

Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у верасні садзейнічала паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку за кошт сродкаў дзяржаўнага фінансавага крэдыту ўрада Расійскай Федэрацыі і спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Станоўчы ўплыў на рост рэзерваў таксама аказала павелічэнне кошту манетарнага золата і паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Урадам і Нацыянальным банкам у верасні выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $450 млн.

У 2016 годзе золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на $751 млн (на 18 працэнтаў) — да $4 927,2 млн (у эквіваленце) на 1 студзеня 2017 года. Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў у вызначэнні ССРД МВФ не менш як на $500 млн.

Як паведамлялася, Нацыянальны банк плануе да 2020 года нарасціць золатавалютныя рэзервы да $8-8,5 млрд.

БелТА

0 0 44 07 Октябрь, 2017 Інфармаванне Октябрь 7, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *