Злачынствы з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій
Опубликовал

Злачынствы з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій

У вытворчасці Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта знаходзіцца крымінальная справа па факце несанкцыянаванага доступу невядомай асобы да асабістай старонкі ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» грамадзянкі Б. Зламыснік ад імя пацярпелай разаслаў паведамленні іншым грамадзянам, якія былі ў яе ў сябрах у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Ён прасіў пералічыць праз сістэму «ЕРИП» грашовыя сродкі на нумар мабільнага тэлефона замежнай дзяржавы. Дзякуючы хуткай рэакцыі грамадзянкі Б., якая паспела патэлефанаваць сваім знаёмым, грошы не былі пералічаны.

Зафіксаваны і выпадак выкарыстання іншай схемы крадзяжу грашовых сродкаў у грамадзян з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій. Зламыснікі ажыццяўляюць несанкцыянаваны доступ да асабістай старонкі «ВКонтакте» грамадзяніна. Пасля гэтага ад імя пацярпелага яго знаёмыя атрымліваюць просьбы прадаставіць свае нумары мабільных тэлефонаў. Калі нумары атрыманы, зламыснікі рэгіструюць электронныя кашалькі. Каб атрымаць коды доступу да іх, махляры зноў ад імя пацярпелага просяць аб гэтым яго знаёмых, якім коды перасылае СМС-паведамленнямі мабільны аператар. Пасля атрымання кодаў зламыснікі ажыццяўляюць рэгістрацыю ў V-Banking ад мабільнага аператара і атрымліваюць доступ да грашовых сродкаў.

Следчы камітэт просіць грамадзян быць абачлівымі, захоўваць наступныя меры бяспекі:
у сацыяльных сетках Інтэрнэту выкарыстоўвайце складаныя паролі доступу да асабістых старонак, каб іх «не разгадалі» незаконна выкарыстаныя спецыяльныя праграмы падбору пароляў;
не перадавайце паролі доступу да мабільных сістэмаў V-Banking і падобных невядомым асобам або знаёмым, каб не дапусціць крадзяжу вашых грашовых сродкаў;
пры атрыманні просьбаў аб пералічэнні грашовых сродкаў ад знаёмых або родных для аказання дапамогі найперш асабіста пагаварыце з чалавекам, які папрасіў дапамогі, каб упэўніцца, што гэта не махлярства.

А. АНТОНЧЫК,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта

0 0 40 05 Октябрь, 2017 Правапарадак Октябрь 5, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *