“Зецельскі фэст”. Спартыўная эстафета сямейных каманд
Опубликовал

“Зецельскі фэст”. Спартыўная эстафета сямейных каманд

Мабыць, ніводная іншая інтэрактыўная пляцоўка фэста не зведала таго каманднага духу ўдзельнікаў, які панаваў на гарадскім стадыёне ў час спартыўнай эстафеты сямейных каманд «Тата, мама, я — спартыўная сям’я». Спаборнічалі заўзята, і холад позняй восені не спраўляўся студзіць гарачыя эмоцыі ўдзельнікаў і групаў падтрымкі.

На старт эстафеты выйшлі 15 каманд. Прадстаўлялі яны Дзятлава, Наваельню, Лявонавічы, Вензавец, Казлоўшчыну, Хвінявічы, Жукоўшчыну, Дварэц. Арганізатары прапанавалі ім конкурсы спартыўнай тэматыкі (баскетбол, лёгкая атлетыка, сумо) і турысцка-бытавыя (збор бульбы, складанне кастра, фігурная язда на веласіпедзе).

Па выніках шасці конкурсаў бронзавым прызёрам эстафеты стала сямейная каманда Сямёнавых з Вензаўца ў наступным складзе: мама Іра, тата Руслан, сын Андрэй. Сярэбраны прызёр – каманда Петрыкевічаў з Дзятлава: мама Каця, тата Аляксей, сын Міша. Пераможца эстафеты – каманда Шэцікаў з Дзятлава: мама Аня, тата Андрэй, сын Мікіта.

Гэтыя сем’і, урэшце, і атрымалі галоўныя прызы “Зецельскага фэста” – сертыфікаты для наведвання аздараўленчага комплексу санаторыя “Альфа Радон”.

Да пачатку сямейнай эстафеты — паказальныя выступленні выхаванцаў Дзятлаўскай ДЮСШ.

На старце сямейнай эстафеты — 15 каманд-удзельніц.

Паехалі…

У сям’і Петрыкевічаў — самая падрыхтаваная і актыўная група падтрымкі.

Спаборнічаюць сыны і дочкі.

А цяпер — таты-«сумісты».

Тата Віталь Іода (у «рынгу» — справа) перамагае ў фінальнай схватцы і прыносіць сваёй камандзе перамогу ў конкурсе «сумо».

Задача для ўсёй каманды: сабраць бульбу, скласці касцёр і першымі паспець на фініш.

Эфектна глядзяцца мамы за рулём веласіпеда. Амаль што «Формула-1» -).

Тры каманды — прызёры эстафеты: злева — Шэцікі, у цэнтры — Сямёнавы, справа — Петрыкевічы.

Сямейная каманда-чэмпіён «Зецельскага фэста»: Андрэй, Мікіта, Аня Шэцікі.

Б. Варна

4 6 977 21 Октябрь, 2017 Раённыя падзеі, Самае каменціруемае Октябрь 21, 2017

6 комментариев

  1. Соседи

    Соседи, молодцы! Шетики и Бенясы — молодцы! Так держать!!! Дом 23 гордится вами!

    Ответить
  2. Женя

    Поздравляю всех с победой! Молодцы! Урааа!

    Ответить
  3. termit

    Хорошая, кстати, идея. Но время для такого фэста никудышное.

    Ответить
  4. фентези

    надо развивать идею а то забудут и вспомнят за две недели до следующего фэста

    Ответить
  5. termit

    Чтобы получилось из этой идеи (Зетельского фэста) что-то действительно путное, надо создавать серьезный оргкомитет, который будет действовать едва ли не постоянно. Он должен планомерно работать. Авральными наскоками ничего достойного не создашь. Увидим, способна на это власть, или ситуация будет развиваться по восточно-европейскому алгоритму: хотели как лучше, получилось как…

    Ответить
  6. chel

    традиция для такого фэста нужна. А чем, кстати, Дятлово-Зетела выделялось в прошлом? Знаю, отличный паркет делали. Может, еще что?

    Ответить

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *