За бяспеку разам
Опубликовал

За бяспеку разам

З 16 кастрычніка па 14 лістапада ў рэспубліцы праходзіць сумесная пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку разам” па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх у жылых дамах у асенне-зімовы перыяд. Арганізатары акцыі — міністэрствы надзвычайных сітуацый, унутраных спраў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адукацыі, інфармацыі, энергетыкі, працы і сацыяльнай абароны.

Мэта мерапрыемства — зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання правілаў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслугаў па забеспячэнні бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія ўчыняюцца ў стане алкагольнага ап’янення.

Будуць арганізаваны сумесныя рэйды з наведваннем ненадзейных сем’яў. Калі ўмовы пражывання акажуцца нездавальняючымі, адразу ж будуць прыняты меры рэагавання, з сям’і могуць быць адабраны дзеці. Не застануцца без увагі і іншыя грамадзяне “групы рызыкі”, састарэлыя, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Асаблівая ўвага будзе нададзена закінутым і пустуючым будынкам, якія выкарыстоўваюцца ў якасці месцаў для начлегу і распіцця спіртных напояў, а таксама падвалам і гарышчам, дзе не абмежаваны доступ пабочных асобаў. Неасцярожнае абыходжанне з агнём падвяргае небяспецы не толькі іх, але і іншых людзей, якія жывуць па-суседстве.

Работнікаў службаў ЖКГ, а таксама тых, хто аказвае сацыяльную і медыцынскую дапамогу на даму пажылым адзінокім грамадзянам і тым, хто жыве адзін, інвалідам, сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, навучаць асновам бяспекі жыццядзейнасці, мерам па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, дзеянням пры іх узнікненні.

Просім усіх грамадзян прыняць актыўны ўдзел у акцыі. Аб выпадках парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі і іншых правапарушэнняў можна паведаміць па тэлефонах: “101”, “102” або “112”. Ананімнасць званкоў гарантуецца.

А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

0 0 33 11 Октябрь, 2017 Служба 101 Октябрь 11, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *