Замежных турыстаў у Беларусь прыцягваюць яе прырода, культура і прыгажосць гарадоў
Опубликовал

Замежных турыстаў у Беларусь прыцягваюць яе прырода, культура і прыгажосць гарадоў

Замежных турыстаў у Беларусь прыцягвае яе прырода, культура і прыгажосць гарадоў. Такое меркаванне выказала заснавальнік Клуба атэльераў і рэстаратараў Беларусі Маргарыта Дзянісава ў час ток-шоу «Ёсць пытанне» ў эфіры тэлеканала «БелРас».
Паводле слоў Маргарыты Дзянісавай, згодна з апошнімі даследаваннямі, трыма прыярытэтамі наведвання Беларусі сталі яе прырода, культура і прыгажосць гарадоў. «Гэта датычыцца ўсіх рэгіёнаў нашай краіны, і гэта прыцягвае не толькі расіян, але і іншых замежных турыстаў», — сказала яна.
Згодна з рэйтынгам, апублікаваным брытанскім выданнем The Times, Мінск трапіў у топ-30 найбольш запатрабаваных месц, дзе можна правесці водпуск, заняўшы ў ім пятае месца. «Замежныя турысты традыцыйна высока цэняць чысціню, бяспеку і адносна нізкія цэны, выбіраючы Беларусь месцам правядзення свайго водпуску», — адзначыла Маргарыта Дзянісава.

0 0 229 20 Октябрь, 2017 Сацыяльная сфера Октябрь 20, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *