Дыкрэтны водпуск для бацькі
Опубликовал

Дыкрэтны водпуск для бацькі

У Беларусі плануецца ўвядзенне водпуску для бацькі пры нараджэнні дзіцяці — адпаведныя змяненні ўнясуць у Працоўны кодэкс. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.

«Лічу, што гэта будзе добрая падмога для маці і аблягчэнне для яе сямейнай нагрузкі пасля нараджэння малыша», — сказаў намеснік міністра. Прадугледжваецца таксама развіццё гібкіх форм занятасці, у тым ліку дыстанцыйнай работы, і іншыя нормы для людзей з сямейнымі абавязкамі. «Магчымасцю дыстанцыйнай работы скарыстаюцца многія маці, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей», — лічыць Аляксандр Румак.

«Мы паступова рухаемся наперад у сферы паляпшэння ўмоваў для жыцця сем’яў з дзецьмі. Работа па ўдасканаленні дзяржпадтрымкі сем’яў з дзецьмі — гэта пастаянны працэс. Толькі ў 2017 годзе быў прыняты шэраг значных дакументаў», — адзначыў намеснік міністра. Так, з 1 ліпеня ўступіў у сілу закон «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» у новай рэдакцыі. Законам узмоцнена сацыяльная абарона асобных катэгорый: жанчын, якія атрымліваюць дапамогу па цяжарнасці і родах у мінімальным памеры; бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, і бацькоў, маючых інваліднасць. З 1 ліпеня ўступілі ў сілу змяненні ва ўказ нумар 41 «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе», накіраваныя на павышэнне даступнасці і ўзроўню сацпадтрымкі насельніцтва.

БелТА

0 0 30 13 Октябрь, 2017 Інфармаванне Октябрь 13, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *