Дзятлаўшчына сустрэне абласны фестываль
Опубликовал

Дзятлаўшчына сустрэне абласны фестываль

На Дзятлаўшчыне завяршаецца падрыхтоўка да абласнога фестывалю творчасці маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Калі мы разам — мы мацнейшыя!». Мерапрыемства пройдзе ў пятніцу, 3 лістапада, у Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці.

У фестывалі прымуць удзел калектывы аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Гродзенскай вобласці.

Штогод месца абласнога фестывалю мяняецца. У 2017 годзе эстафету перанялі дзятлаўчане: гаспадарамі пляцоўкі будуць Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна і аддзяленне дзённага знаходжання для людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Праменьчык». Паколькі свята сёлета пройдзе ў фармаце «Еўрабачання», кожнае з аддзяленняў вобласці будзе прадстаўляць пэўную краіну. «Праменьчык» на правах гаспадара прадставіць Беларусь.

У час фестывалю дапамагаць людзям з абмежаванымі магчымасцямі будуць валанцёры, для якіх у сярэдняй школе №3 горада Дзятлава ладзілася вучоба. У ліку валанцёраў — спецыялісты Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава, раённай бібліятэкі, раённага камітэта ГА «БРСМ», навучэнцы сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. Кожную дэлігацыю ўдзельнікаў будуць апякаць адзін дарослы і два юных валанцёры. Яны ўжо дасведчаны, як правільна прапаноўваць сваю дапамогу і дзейнічаць у непрадбачаных сітуацыях.

І. КАЎКЕЛЬ

0 0 112 31 Октябрь, 2017 Да ведама грамадзян Октябрь 31, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *