Дарагія настаўнікі, работнікі і ветэраны педагагічнай працы! Віншаванне райвыканкама і райсавета дэпутатаў
Опубликовал

Дарагія настаўнікі, работнікі і ветэраны педагагічнай працы! Віншаванне райвыканкама і райсавета дэпутатаў

Ад усёй душы віншуем вас з цудоўным прафесійным святам — Днём настаўніка!

Штогод па добрай традыцыі ў пачатку кастрычніка ўшаноўваем вас, сваіх мудрых настаўнікаў і выхавальнікаў, якія адкрылі нам дарогу ў вялікае жыццё. У лёсе кожнага чалавека гады навучання адыгрываюць важную ролю. У школьныя гады мы спасцігаем законы навакольнага свету, атрымліваем магчымасць праявіць свае здольнасці, вызначыцца з выбарам далейшага шляху. А за ўсім гэтым стаіць штодзённая, карпатлівая і адказная праца нашых настаўнікаў, тых, хто акрамя ведаў, укладвае ў нас частачку ўласнай душы, выхоўвае лепшыя якасці асобы. Мы ўдзячны вам за чуласць і цярпенне, мудрасць і дабрыню, за самааддачу і шчырую адданасць прафесіі. Праз вашы рукі прайшлі тысячы дзяцей. Многія з іх сталі гонарам Дзятлаўскага раёна. І ў гэтым немалая ваша заслуга, бо менавіта вы перадалі ім свае веды і вопыт, навучылі іх не баяцца цяжкасцяў, дапамагаць блізкім, шанаваць сяброўства.

Дарагія педагогі, дзякуй вам за нашых дзяцей. Няхай ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена радасцю і святлом. Няхай ваша душа заўсёды будзе маладой і лёгкай на ўздым. Шчасця вам і любові вашых вучняў!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

0 0 83 01 Октябрь, 2017 Падзеі Октябрь 1, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *