Дабрачынная акцыя
Опубликовал

Дабрачынная акцыя

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці аб’яўлена акцыя «Паветра жыцця». Правядзенне дадзенай акцыі звязана з неабходнасцю збору грашовых сродкаў для закупкі абсталявання для палаты паліятыўнай дапамогі дзецям, якім неабходна штучная вентыляцыя лёгкіх. Будаўніцтва палаты ажыццяўляецца ва ўстанове аховы здароўя «Гродзенскі спецыялізаваны дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і парушэннем псіхікі».

Жадаючыя прыняць удзел у акцыі могуць пералічыць грошы на дабрачынны разліковы рахунак ДУАЗ «Гродзенскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і парушэннем псіхікі»:

Філіял №400 Гродзенскае абласное ўпраўленне ААТ ААБ «Беларусбанк», г. Гродна, вул. Ажэшка, 4, УНП 590665126, р/с BY66AKBB3642501007884000000. БІК АKBBBY21400.

В. МАКАРЧЫК,
старшыня прафсаюзнай арганізацыі Дзятлаўскай ЦРБ

0 0 131 25 Октябрь, 2017 Да ведама грамадзян Октябрь 25, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *