Грамадскі жаночы кантроль
Опубликовал

Грамадскі жаночы кантроль

Маніторынг у арганізацыях вобласці па тэме «Камфортныя ўмовы працы для жанчын» правядуць лідары і актывісты пярвічных арганізацый Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

У рамках маніторынгу Гродзенская абласная жаночая арганізацыя ў кастрычніку аб’яўляе конкурс сярод наймальнікаў. Грамадскае жаночае прызнанне «Лепшы наймальнік» атрымае адміністрацыя прадпрыемстваў, дзе сапраўды створаны найлепшыя ўмовы працы для жанчын, якія забяспечваюць нармальны ўзровень інтэнсіўнасці працы, які спрыяльна ўплывае на сацыяльна-псіхалагічны клімат, стымулюе жанчын да прадуцыйнай працы, павышае працоўную актыўнасць і творчую ініцыятыву.

 І. КАЎКЕЛЬ

0 0 38 06 Октябрь, 2017 Весткі жансавета Октябрь 6, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *