Вынікі СМЗС і саміту ў Сочы абмяркуюць пастаянныя прадстаўнікі краін СНД 24 кастрычніка
Опубликовал

Вынікі СМЗС і саміту ў Сочы абмяркуюць пастаянныя прадстаўнікі краін СНД 24 кастрычніка

Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца ў Мінску 24 кастрычніка, паведамілі  ў прэс-службе Выканкама СНД.
Пастаянныя прадстаўнікі абмяркуюць вынікі праведзеных у Сочы пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, а таксама задачы Савета пастаянных прадстаўнікоў і Выканкама СНД па рэалізацыі прынятых дакументаў.
Як нагадалі ў прэс-службе, 10 кастрычніка СМЗС прыняў 17 дакументаў, якія датычацца розных аспектаў узаемадзеяння ў інтэграцыйным аб’яднанні. Адобраныя кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў праекты дакументаў прадстаўлены на разгляд праведзенага пазней пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Таксама яны будуць разгледжаны 3 лістапада ў Ташкенце на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў.
Кіраўнікамі дзяржаў у Сочы прынята 18 дакументаў, мэтай якіх з’яўляецца далейшае пашырэнне і паглыбленне супрацоўніцтва ў эканоміцы, культурна-гуманітарных галінах, у сферах абароннай палітыкі, аховы знешніх граніц, процідзеяння тэрарызму, і шэраг дакументаў па адаптацыі Садружнасці да новых рэалій.
Акрамя таго, на пасяджэнні плануецца абмеркаваць дзейнасць створанага ў 2007 годзе Савета кіраўнікоў міграцыйных органаў дзяржаў — удзельніц СНД. З падрабязнай інфармацыяй аб дзейнасці органа за дзесяць гадоў яго існавання выступіць намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Мікалай Мельчанка. Плануецца, што ў пасяджэнні прыме ўдзел старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
0 0 127 21 Октябрь, 2017 Сацыяльная сфера Октябрь 21, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *