Вынікі прафілактычнага мерапрыемства «Мак»
Опубликовал

Вынікі прафілактычнага мерапрыемства «Мак»

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна з 1 чэрвеня па 15 верасня 2017 года праходзіла спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Мак». Яно было скіравана на знішчэнне наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання, спыненне злачыннай дзейнасці, звязанай з незаконным абаротам наркотыкаў расліннага паходжання, ухіленне прычынаў і ўмоваў, якія спрыяюць распаўсюджванню такіх наркатычных сродкаў.

За час мерапрыемства быў выяўлены 31 факт вырастання нарказмяшчальных культур, сярод якіх 9 — дзікарослага маку, 1 — канопляў, 21 — алейнага маку.

Агульная вага знішчанага маку склала 1164,31 кілаграма, канопляў — 1 кілаграм. Плошча знішчаных незаконных пасеваў маку — 52,375 квадратных метра. Складзена 16 адміністрацыйных пратаколаў па артыкуле 16.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.

Па лініі наркакантролю выяўлена адно злачынства, прадугледжанае часткай 2 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: па факце збыту жыхару горада Дзятлава небяспечнага псіхатропнага рэчыва «Дыязепам». Злачынства да цяперашняга часу застаецца нераскрытым.

В. БАРОЎСКІ,
оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

0 0 40 03 Октябрь, 2017 Правапарадак Октябрь 3, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *