Вынікі восеньскіх палявых работ
Опубликовал

Вынікі восеньскіх палявых работ

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці
праведзены маніторынг ходу завяршэння азімай сяўбы і іншых восеньскіх палявых работ у сельскагаспадарчых арганізацыях Гродзенскай вобласці.

Устаноўлена, што не ўсе сельскагаспадарчыя арганізацыі выканалі план азімай сяўбы.

Значна ніжэйшымі тэмпамі ў параўнанні з мінулым годам вядзецца ўборка кукурузы на сілас і зерне.
Па стане на 13 кастрычніка 2017 года ў вобласці было ўбрана 37% плошчаў, засеяных кукурузай, на сілас — 46% і на зерне — 9%. Адна з прычын адставання ва ўборцы кукурузы — кліматычны фактар. Разам з тым выяўлены факты недастатковых тэмпаў уборкі з-за несвоечасовага і няякаснага рамонту кормаўборачнай і збожжаўборачнай тэхнікі.

Павольна вядзецца зяблівая апрацоўка глебы.
Па стане на 12 кастрычніка 2017 года ўзворванне глебы на зябліва ў 8 раёнах з 17 было праведзена на плошчы менш за 10% ад запланаванай. Адной з прычын такой сітуацыі з’яўлялася адсутнасць запасаў паліва, неабходных для забеспячэння бесперабойнай работы.

Не надаецца належнай увагі захаванню тэхналагічнага рэгламенту нарыхтоўкі кармоў. З-за адсутнасці неабходнай колькасці сянажна-сіласных траншэяў гаспадаркі вымушаны нарыхтоўваць кармы ў капцы (курганы).

Завяршэнне восеньскіх палявых работ знаходзіцца на кантролі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.

А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

0 0 177 28 Октябрь, 2017 КДК Октябрь 28, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *