Вучэнне па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі завяршылася ў Беларусі
Опубликовал

Вучэнне па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі завяршылася ў Беларусі

Сёння ў Астравецкім раёне завяршылася вучэнне па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі.

Завяршэнне вучэння пракаменціраваў намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка. «На гэтым планавым вучэнні МНС і іншыя ведамствы паказалі абсалютна поўную гатоўнасць да таго, што толькі тэарэтычна можа здарыцца. Але мы павінны быць гатовы да ўсякіх нечаканасцей. Усе наглядальнікі і ўдзельнікі вучэнняў, госці адзначылі высокі ўзровень гатоўнасці да ліквідацыі надзвычайных сітуацый», — сказаў віцэ-прэм’ер.

«Мы сур’ёзна рыхтуемся да пуску АЭС. У канцы 2019 года запланаваны пуск першага энергаблока, а ў 2020-м — другога, — нагадаў Уладзімір Сямашка. — І на гэтых вучэннях мы паказалі, што гатовы па ўсіх напрамках. Мы паказалі, што спецыялісты — выпускнікі нашых ВНУ, запрошаныя іншыя спецыялісты, з вопытам работы на станцыі — усе гатовы да дзеянняў у рэальных умовах, яны адпрацоўваюць штатныя і няштатныя сітуацыі».

Як адзначаюць у МНС, разглядаўся самы неверагодны характар надзвычайнай сітуацыі — з выхадам радыеактыўнага асяроддзя за межы станцыі. Паводле задумы вучэння, на блоку атамнай электрастанцыі здарылася цяжкая аварыя, звязаная з разбурэннем корпуса рэактара і паступленнем радыеактыўнага асяроддзя ў атмасферу.

Вучэнне па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі праходзіла ў Беларусі 18-19 кастрычніка. Яно праводзілася ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі. Згодна з імі, дзяржавы, што ўводзяць у эксплуатацыю вялікія аб’екты ядзернай энергетыкі, павінны правесці серыю адпаведных трэніровак. Мэта вучэння — праверка гатоўнасці сістэмы аператыўнага рэагавання, якая важна ў тым ліку і ў працэсе распрацоўкі аварыйных планаў дзеянняў за межамі прамысловай пляцоўкі АЭС. Удзельнікі — прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, прадстаўнікі дзяржаў АДКБ і СНД. Для адпрацоўкі ўводных прыцягваліся сілы МНС, МУС, Мінабароны, Міністэрства аховы здароўя, Мінэнерга Беларусі і МНС Расіі.

БелТА

0 0 110 19 Октябрь, 2017 Падзеі Октябрь 19, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *