“Бяспраўніку” і п’янаму – не месца за рулём!
Опубликовал

“Бяспраўніку” і п’янаму – не месца за рулём!

Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці ў мэтах узмацнення дысцыпліны сярод удзельнікаў дарожнага руху і папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў па віне нецвярозых вадзіцеляў арганізуе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, які будзе ўключаць у сябе масіраваныя адпрацоўкі аўтадарог, населеных пунктаў і вуліц, дзе ёсць вялікая верагоднасць узнікнення аварыйных сітуацый па віне п’яных вадзіцеляў.

Акрамя таго, асаблівая ўвага будзе нададзена асобам, якія не маюць правоў кіравання транспартнымі сродкамі — «бяспраўнікам». Акцыя будзе доўжыцца да 29 кастрычніка.

На тэрыторыі вобласці сёлета па віне нецвярозых вадзіцеляў адбыліся 20 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 7 чалавек загінулі і 22 атрымалі раненні. Па віне вадзіцеляў, якія не маюць правоў кіравання транспартнымі сродкамі, за гэты ж перыяд адбылося 10 аварый, у якіх 2 чалавекі загінулі і 11 былі траўмаваны.

Паважаныя вадзіцелі, запомніце: кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, пад уздзеяннем наркатычных сродкаў і псіхатропных ці таксічных рэчываў недапушчальна! Заканадаўства за першы выпадак язды ў нецвярозым стане без наступстваў ці перадачу права кіравання п’янаму чалавеку, а таксама адмову ад праходжання медыцынскага агляду прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 50 да 100 базавых велічыняў з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам тэрмінам на тры гады.

А. КАЛІНІН,
старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ

0 0 155 23 Октябрь, 2017 Бяспека Октябрь 23, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *