Опубликовал

А вам гэта трэба?..

Апакаліпсіс не здарыцца, мы крытычна ставімся да новых тэхналогій, аптымістычна супакойвае ў газеце спецыяліст па камунікацыях. Мае на ўвазе, што ніякі Інтэрнэт шырокія масы не спіхне з правільнага жыццёвага курсу.

Канчаткова, хочацца спадзявацца, не спіхне. Але, каб удосталь паблукаць, завабіць. Сёлетняя грыбная ліхаманка таму ілюстрацыяй. Сацыяльныя сеткі засыпаны баравікамі ды іншымі апенькамі. Без сэлфі з поўным кошыкам ўразлівыя асобы выпадаюць з трэнда. Ім кепска. Значыць, па грыбы!!! Арыентавацца ў лесе не ўмеюць, але – па грыбы! Кляшчоў баяцца, але – па грыбы! У грыбах не разбіраюцца, але – па грыбы! Таму што Інтэрнэт. Таму што Інстаграм. Таму што розныя іншыя Аднакласнікі.

А вам гэта трэба? Не па вялікаму, па нармальнаму рахунку: вам Гэта Трэба?!

Б. Варна

4 0 213 01 Октябрь, 2017 Блог. Свой погляд Октябрь 1, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *