Акцыя «Чысты лес» на Дзятлаўшчыне (абноўлена)
Опубликовал

Акцыя «Чысты лес» на Дзятлаўшчыне (абноўлена)

7 кастрычніка года з ініцыятывы Міністэрства лясной гаспадаркі прайшла рэспубліканская акцыя «Чысты лес».

Яе асноўная мэта, заяўленая міністэрствам, – умацаванне сувязяў прадпрыемстваў лясной гаспадаркі з мясцовым насельніцтвам, навучэнскай моладдзю, шырокай грамадскасцю для сумесных экалагічных акцый па навядзенні парадку ў лясах, прапагандзе беражлівых адносінаў да лясных рэсурсаў.

Арганізацыі лясной гаспадаркі штогод трацяць значныя сродкі на навядзенне парадку ў лясах. Праблема несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, іншых неарганічных для лесу прадметаў, смецце вакол паселішчаў, садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках застаецца актуальнай. Цяпер шырока сталі выкарыстоўвацца тэхнічныя сродкі для выяўлення парушальнікаў ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства. З дапамогай камераў назірання фіксуюцца парушэнні, і вінаватых прыцягваюць да адказнасці. За студзень-верасень бягучага года работнікі дзяржаўнай лясной аховы склалі 39 пратаколаў за парушэнне патрабаванняў ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства, у тым ліку 23 парушэнні ўстаноўлены з дапамогай фотакамераў.

Акцыя «Чысты лес» мае за мэту аб’яднаць людзей, якія гатовы дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе, вакол паселішчаў.

Дзятлаўскі лясгас, рыхтуючы акцыю, запрасіў да ўдзелу ў ёй усіх жадаючых. У Вензавецкім, Гезгалаўскім, Казлоўшчынскім, Наваельнянскім, Ахонаўскім, Рудаяварскім, Лявонавіцкім лясніцтвах былі вызначаны кварталы для ўборкі лесу. У Дзям’янавіцкім лясніцтве прыбіралі смецце ў месцах адпачынку і прыбярэжнай паласе ракі Нёман. У Раготнаўскім лясніцтве рупіліся яшчэ і на ўладкаванні тэрыторыі мінідэндрапарку.

Акцыя «Чысты лес» у Лявонавіцкім лясніцтве.

Работнікі офіса лясгаса займаліся азеляненнем тэрыторыі арганізацыі ў Дзятлаве.

Актыўна ўдзельнічалі ў акцыі “Чысты лес” вучні “зялёнай” Казлоўшчынскай школы.  У 2014 годзе яны дэбютавалі ў Міжнароднай алімпіядзе па пасадцы дрэваў ENO Treelympics з праграмы “Экалогія ў рэжыме рэальнага часу” і так паспяхова, што, прэзентаваўшы сваю работу па ахове навакольнага асяроддзя, адразу ўвайшлі ў топ-10 школ свету па колькасці пасаджаных дрэваў – занялі 9 месца. Дэлегацыю школы запрасілі ў Фінляндыю для ўдзелу ў экалагічным семінару і ўзнагароджання. Поспех так акрыліў, што юныя казлоўшчынскія эколагі ў 2015 годзе дасягнулі новага алімпіяднага рубяжу — занялі трэцяе прызавое месца.

Вядома ж, «зялёная» Казлоўшчынская школа не засталася ўбаку ад акцыі «Чысты лес». Хлопцы і дзяўчынкі 7 і 9 класаў «прачасалі» лесапарк на ўскраіне Казлоўшчыны і сабралі розную непатрэбшчыну. Па суседнім маршруце ў лесапарку прайшлі работнікі Казлоўшчынскага лясніцтва.

Б. Варна

2 0 257 07 Октябрь, 2017 Падзеі Октябрь 7, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *