Адкрыўся сезон палявання
Опубликовал

Адкрыўся сезон палявання

З 1 кастрычніка па 31 снежня доўжыцца сезон палявання на лася, дзіка, казулю, аленя высакароднага, аленя плямістага, лань па разавых дазволах — загонам і з сабакамі ў светлы час сутак, з засады і з падыходу на працягу сутак. Дазволена выкарыстоўваць для палявання на лася, аленя высакароднага і плямістага, лані, дарослага дзіка (старэйшых за два гады): наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі больш за 3000 джоўляў, гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, забяспечаных куляй, паляўнічыя лукі і арбалеты; для казулі і маладняку дзіка (да 2 гадоў): наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі больш за 1500 джоўляў, гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, забяспечаных куляй або карцеччу, паляўнічыя лукі і арбалеты, паляўнічых сабак (пароды па рашэнні карыстальніка паляўнічых угоддзяў).

Пры правядзенні загоннага палявання паляўнічым забараняецца:

— праводзіць яго ў прыцемках, тумане, у моцны снегапад і ў іншых умовах дрэннай бачнасці;

— выходзіць на сярэдзіну прасекі, дарогі ці на супрацьлеглы бок аблогі;

— мяняцца нумарамі, самастойна выбіраць месца і сыходзіць з нумара да заканчэння загону, акрамя выпадкаў, калі паляўнічы павінен аказаць неадкладную дапамогу таму, хто трапіў у бяду;

— ужываць самазарадную зброю з ёмістасцю магазіна больш, чым на 5 патронаў, а таксама патроны да наразной зброі з абалонкавай куляй і да гладкаствольнай зброі з круглай куляй;

— страляць па паляўнічых жывёлах уздоўж стралковай лініі, за межамі свайго сектара, пасля сігнала аб заканчэнні загону.

З 23 верасня адкрыўся летне-асенні сезон палявання на гуся белалобага, гуся шэрага, гуся-гуменніка і казарку канадскую — у светлы час сутак, спосаб палявання ружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, з падманваннем, з пад’езду з маламерных суднаў. Дазволена ўжываць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, забяспечаных шротам, паляўнічых сабак: усе групы, акрамя ганчакоў і хартоў, маламерныя судны без рухавіка ці з непрацуючым рухавіком. Таксама дазволены безружэйны спосаб палявання з выкарыстаннем лоўчых птушак.

Нагадваем паляўнічым: за незаконнае паляванне (без дазволу, у забароненых месцах, у забаронены час, забароненымі прыладамі і спосабамі) прадугледжана адміністрацыйная (штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў з канфіскацыяй або без канфіскацыі прыладаў палявання i з пазбаўленнем спецыяльнага права), крымiнальная (штраф, пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю) і грамадзянска-прававая (кампенсацыя шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю) адказнасць.
За парушэнне правілаў бяспекі палявання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (штраф да 40 базавых велічыняў або пазбаўленне спецыяльнага права).

Незаконнае перамяшчэнне (транспарціроўка) або раздзелка дзікіх жывёлаў, якія адносяцца да аб’ектаў палявання, у тым ліку загінулых, або іх частак прадугледжвае адміністрацыйную (штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў) або крымінальную (штраф, пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю) адказнасць.

У Слонімскай міжраённай інспекцыі працуюць тэлефоны даверу: 8-01562-6-63-65, 8-029-6501951, па якіх можна паведаміць аб вядомых парушэннях у галіне аховы і выкарыстання жывёлаў, якія адносяцца да аб’ектаў палявання і рыбалоўства, а таксама драўнінна-хмызняковай расліннасці і дзікарослых раслін, што выкарыстоўваюцца ў нарыхтоўчых мэтах, у паляўнічых, рыбалоўных угоддзях, на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях. У зону адказнасці Слонімскай інспекцыі ўваходзяць Слонімскі, Дзятлаўскі і Зэльвенскі раёны. Ананімнасць атрыманай інфармацыі гарантуем.

Г. ШЛЫКОВІЧ,
начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

 

0 0 251 14 Октябрь, 2017 Да ведама грамадзян Октябрь 14, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *