Установы культуры Дзятлаўскага раёна запрашаюць

Культура і адпачынак

28 верасня Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці будзе праводзіць святочную канцэртную праграму “Галоўнае – душою не старэць”, прымеркаваную да Дня пажылых людзей.

29 верасня Раклевіцкі дом культуры правядзе акцыю “Жыццё – мая адказнасць”.

29 верасня ў вёсцы Дзераўная Казлоўшчынскі дом культуры будзе праводзіць канцэрт “Па-суседску мы жывём”.

30 верасня канцэрт “Восень запрашае ў карагод” арганізуе Жукоўшчынскі дом культуры.

1 кастрычніка Данілавіцкі дом культуры запрашае на канцэрт “Вам гады – не бяда!”.

1 кастрычніка сельскі клуб-бібліятэка аграгарадка Белагурна будзе праводзіць вечар адпачынку “Галава сівая, ды душа маладая”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *