Швейцарскія падарункі Чырвонага Крыжа

Падзеі

Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа з’яўляецца часткай міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і актыўна супрацоўнічае з замежнымі дабрачыннымі арганізацыямі.

Так, 28 верасня старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк арганізавала сустрэчу з наведвальнікамі дзённага аддзялення «Праменьчык» і ўручыла інвалідам 1 і 2 груп прыемныя падарункі ад Швейцарскай арганізацыі Чырвонага Крыжа.

Галіна Эдвардаўна адзначыла, што замежная гуманітарная дапамога штогод аказваецца і шматдзетным сем’ям, няпоўным, апякунскім і прыёмным сем’ям з нізкім узроўнем даходу, а таксама грамадзянам, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Размеркаванне падарункаў ажыццяўляецца з улікам дакументаў, якія пацвярджаюць неабходнасць аказання гуманітарнай дапамогі.

Ю. Бакуновіч

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *