Паступайце вучыцца на следча-экспертны факультэт

Здарэнні і бяспека

Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь паведамляе маладым жыхарам раёна ва ўзросце 17-25 гадоў аб магчымасці паступлення на следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «судова-пракурорска-следчая дзейнасць».

Патрабаванні да кандыдатаў у курсанты: грамадзянства Рэспублікі Беларусь, мэтанакіраванасць, адказнасць, ініцыятыўнасць, добрае фізічнае здароўе, псіхічная ўстойлівасць, наяўнасць агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай з агульнай сярэдняй або сярэднеспецыяльнай адукацыі, жаданне звязаць свой лёс са службай закону, дзяржаве, беларускаму народу.

Перавагі выбранай прафесіі: поўнае дзяржаўнае забеспячэнне на перыяд навучання, бясплатная вышэйшая юрыдычная адукацыя, пасля заканчэння вучобы — прысваенне спецыяльнага звання «лейтэнант юстыцыі», гарантаванае працаўладкаванне на пасадах кіруючага саставу ў горадзе Гродне і Гродзенскай вобласці, сацыяльная абарона, прадугледжаная заканадаўствам для супрацоўнікаў Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і членаў іх сем’яў, курсанты Акадэміі МУС не належаць прызыву ў армію.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 2-71-49.

М. Бародзіч,

начальнік раённага аддзела Следчага камітэта



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *